З мэтай папярэджання гібелі людзей ад пажараў і знешніх прычын работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ажыццяўляецца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў з жыхарамі населеных пунктаў Хойніцкага раёна.
Выратавальнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штотыдзень праводзяць тлумачальную працу па захаванні правіл пажарнай бяспекі ў домаўладаннях грамадзян.
Прадстаўнікі МНС нагадваюць грамадзянам асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў побыце і дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару, прыводзяць прыклады пажараў якія адбыліся на тэрыторыі раёна, вобласці і ў рэспубліцы ў цэлым. Асаблівая ўвага падчас гутарак надаецца растлумачэнню жыхарам чые домаўладання абсталяваны пячным ацяпленнем, і што несвоечасовая падрыхтоўка печаў у далейшым можа прывесці да трагедыі.
У канцы сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі тэматычныя памяткі.
Памятаеце! Выконваючы элементарныя правілы пажарнай бяспекі, вы захаваеце сваю маёмасць, а можа быць і жыццё. Пра ўсе загарання неабходна паведамляць па тэлефоне ў службу выратавання «101» або «112».
Количество просмотров:
Вернуться в раздел РОЧС информирует