Хойнікі. Дзеянне экстраных служб у надзвычайнай сітуацыі
У мэтах вывучэння гатоўнасці Хойніцкага раёна да магчымых надзвычайных сітуацый на базе станцыі другога пад'ёму камунальнага жыллёвага унітарнага прадпрыемства «Хойніцкі камунальнік" было праведзена комплекснае вучэнне па арганізацыі падвозу пітной вады насельніцтву ў выпадку ўзнікнення аварыі на аб'ектах водазабеспячэння.
Па тактычным задуме вучэнняў у выніку неспрыяльных з'яў надвор'я ў горадзе Хойнікі адбылося адключэнне электраэнергіі і аварыя на цэнтральным вадаправодзе, у выніку чаго насельніцтва раённага цэнтра засталося без водазабеспячэння.
Для ліквідацыі ўмоўнай надзвычайнай сітуацыі была задзейнічана рабочая група камісіі па НС пры Хойніцкім раённым выканаўчым камітэце, адміністрацыя і персанал жыллёва-камунальнай гаспадаркі і прадстаўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
У ходзе вучэнняў быў вывучаны парадак дзеяння дзяжурна дыспетчарскіх служб раёна па аператыўным абмене інфармацыяй, спосабы абвесткі насельніцтва аб тым, што здарылася і іх далейшых дзеяннях, праца аб'ектавай лабараторыі па аналізу якасці пітной вады, а таксама мерапрыемствы, якія праводзяцца адміністрацыяй камунальнай службы горада і створанаму на прадпрыемстве звяна па падвозу пітной вады.
Па выніках праведзеных вучэнняў дадзена станоўчая ацэнка па працы ўсіх службаў па ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел РОЧС информирует