Новости и события

Ярка і запамінальна прайшоў у нашай школе традыцыйны Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У гэтым годзе ён праходзіў пад назвай “Любімае роднае слова”.

Мерапрыемствы праходзілі кожны дзень. Панядзелак пачаўся з акцыі “Роднаму слову прызнайся ў любові”. Удзельнікам прапаноўвалася напісаць любімае беларускае слова на папяровае сардэчка і прымацаваць яго на стэнд. З маленькіх каляровых сардэчак утварылася адно вялікае. Яно стала сімвалам любові, павагі да роднай мовы.

 

Аўторак праходзіў пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. На працягу дня вучні, настаўнікі, наведвальнікі школы размаўлялі толькі на беларускай мове. Таксама ў гэты дзень адбылася экскурсія ў музей І.П. Мележа ў вёсцы Глінішча. Рабяты пазнаеміліся з некаторымі фактамі з біяграфіі Івана Паўлавіча, убачылі яго асабістыя рэчы, узнагароды.

Серада была прысвечана малюнкам да твораў беларускіх аўтараў. Вучні з вялікім задавальненнем дэманстравалі свае мастацкія таленты.

21 лютага адзначаўся Дзень роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень праходзіў традыцыйны конкурс па беларускай мове “Буслік”. Удзел у ім прынялі вучні з 4 па 10 клас.

Напрыканцы Тыдня адбылася гульня-віктарына “Любіце, ведайце і шануйце родную мову”. Удзел у ей прынялі тры каманды: “Тэлебом”, “Слова”, “Васількі”. Ім прапанавалася выканаць розныя заданні, звязаныя з мовай і літаратурай. Не засталіся без справы і гледачы. Яны актыўна адгадвалі загадкі, выконвалі беларускія песні.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школы выказалі вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе і з гонарам усведамляць, што ўсе мы – дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусі!


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Новости и события

Переводчик сайта

-

Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

Молодежь.бел.

Трудоустройство молодежи

-

Символика Республики Беларусь

Президент Республики Беларусь

Республиканский центр психологической помощи

pomogut.by

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Телефон доверия

Детский правовой сайт

Беларусь библиотечная

Беларусь Библиотечная

Национальный детский технопарк

Контакты

80234649431
kozeluzhskaya@roohoyniki.by

ул. Мира,2а, д Козелужье, Хойникский район, Гомельская область
Открыть контакты